youtube vkontakte instagram

Разделы сайта

Главная

Центр дополнительного образования детей и молодежи "Контакт"

Майстэрня дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Агародзік”

Для дзяцей 6-10 год

Выкладчык – Цешко Кацярына Анатольеўна

Запіс па тэлефону:  +375-17-203-10-47

Заняткі ў студыі будуць знаёміць дзяцей з усімі асноўнымі матэрыяламі (папера, тканіна, гліна, раслінныя матэрыялы, воск, воўна, каменчыкі) і тэхнікамі, якія прысутнічаюць у навакольным свеце. Дзеці будуць вучыцца выразаць, клеіць, плесці, шыць, ляпіць, набіваць, маляваць, а значыць паспрабуюць засвоіць асновы самых розных рамёстваў, у тым ліку і традыцыйных беларускіх.

Дзякуючы разнастайнасці дзейнасці, матэрыялаў, тэхнік, тэм заняткаў дзеці змогуць развівацца ўсебакова і гарманічна, з маленькага ўзросту будуць вучыцца самымі рознымі сродкамі творча пераасэнсоўваць свет.

Падчас заняткаў дзеці будуць развіваць дробную маторыку рук і прастораваю каардынацыю, густ, фантазію, вобразнае мысленне, цікавасць да прыроды і чалавечай культуры, будуць вучыцца працаваць самастойна і ў групе, што ў сваю чаргу пасадзейнічае сацыялізацыі, раскрыццю творчага патэнцыяла дзіцяці, яго інтэлектуальнаму і эмацыйнаму развіццю.

  1. Заняткі з расліннымі матэрыяламі
  2. Заняткі з паперай і картонам
  3. Заняткі з тканінай, ніткамі, воўнай  і фетрам
  4. Заняткі з фарбамі і натуральнымі фарбавальнікамі
  5. Лепка з воску, пластыліну, салёнага цеста, гліны
  6. Творчыя заняткі на вуліцы ў добрае надвор’е. Лэндарт

Фотоматериалы