 |
Узрост навучэнцаў 6-10 гадоў
Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны
Педагог: Литвинова Кристина Вадимовна
Расклад заняткаў
Запіс па тэл: +375-17- 203-10-47
|
На занятках па маляванні дзіця развівае пэўныя здольнасці: зрокавую ацэнку формы, адчуванне колеру, арыентаванне ў прасторы. Атрымліваюць развіццё і гэткія адмысловыя ўменні і навыкі як каардынацыя вока і рукі, дробная маторыка рукі. Акрамя таго, у працэсе заняткаў выяўленчым мастацтвам у дзяцей развіваецца фантазія, уяўленне, вобразнае мысленне, мастацкі густ, пачуццё меры, зрокавая памяць, здольнасць да такіх разумовых аперацый як аналіз і сінтэз, параўнанне, абагульненне, назіральнасць і паслядоўнасць, а таксама дысцыплінаванасць і акуратнасць.
Дзеці вучацца жывапіснымі сродкамі праўдзіва ўзнаўляць натуру, перадаваць яе канструктыўныя, аб’ёмныя, матэрыяльныя, прасторавыя, танальна-каларыстычныя якасці. Вывучэнне твораў айчыннага і сусветнага мастацтва выклікае эмацыйны водгук у навучэнцаў, а гэта ў сваю чаргу абуджае адчуванне прыгажосці ды любові да мастацтва.
Студыйцы прымаюць удзел у выставах и конкурсах, разам адпачываюць летам.
Задачы праграмы:
- сфарміраваць уяўленні аб розных відах мастацтва, абудзіць цікавасць да іх;
- даць тэарэтычную базу выяўленчага мастацтва;
- сфарміраваць мастацкія ўменні ды навыкі навучэнцаў;
- развіваць вобразнае мысленне, уяўленне і фантазію;
- далучаць навучэнцаў да сусветнай мастацкай культуры і агульначалавечых каштоўнасцяў;
- выхоўваць павагу і цікавасць да нацыянальнай культуры;
- раскрыць непаўторны творчы патэнцыял дзіцяці сродкамі выяўленчага мастацтва.
Рэсурснае забеспячэнне:
- Нацюмортны фонд.
- Простыя гіпсавыя геаметрычныя фігуры.
- Разеткі.
- Папера фармата А3, А4.
- Алоўкі простыя і каляровыя.
- Гумкі.
- Графічныя матэрыялы (пастэль, вугаль, сангіна, туш, васковая крэйда).
- Фарба – акварэль, гуаш.
- Пэндзлікі.
- Каляровая папера, картон.
- Клей ПВА, нажніцы.
- Пластылін.